Старонка:Вінаваты (1930).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

надзяліцца з табою... І ня толькі бацька так жыве, ёсьць і яшчэ бедната. Ня так вёска жыве, ня так як трэба. Няма каму перавярнуць гэтае жыцьцё. Каб ты ведаў, як я хацеў-бы хутчэй скончыць і прыехаць сюды, хоць-бы й не агрономам, а так, проста на працу. Мне здаецца, што я змог-бы разам з хлопцамі сваімі перайначыць гэнае жыцьцё... Ты парай. Мо’ варта й пакінуць тэхнікум? Я ведаю, што многае зрабіў-бы, веды ў мяне ўсё-ж ёсьць, а пасьведчаньне — чорт яго бяры. Ты напішы пра гэта. Ведаеш, я так веру ў рэволюцыю, у комуну, што здаецца вырваў-бы сэрца з грудзей, згарэў-бы, каб пераканаць сялян, што толькі ў гэтым выйсьце з жабрацтва, беднасьці... Калі нават і не застануся я тут у гэтым годзе, дык умоўлюся з хлопцамі, падрыхтуемся і яны будуць патрохі да будучай вясны рыхтаваць сялян, а потым зробім комуну, абавязкова зробім...»

Сяргей Антонавіч пражыў прайшоўшыя сорак тры гады свайго веку вельмі цікава. Бацька яго быў папом. Хацеў да папоўсгва прыгатаваць і сына, таму аддаў яго, пасьля чатырох год гімназіі, у навучаньне ў духоўкай сэмінарыі. Сяргей Антонавіч скончыў сэмінарыю і атрымаў прызначэньне ў недалёкі ад дому прыход. 3 узьнятым настроем служыў ён першы раз імшу. Людзей у царкве было многа, яны прышлі пабачыць новага бацюшку і паслухаць яго казаньні.