Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

На гэтых днях
Я паляваў ў адной глухой мясціне, —
На Шэхенталі, дзе няма людзей,
І калі йшоў адзін я горнай сцежкай,
Дзе размінуцца нельга аніяк,
Бо нада мною сцены скал ўзняліся,
А ўнізе бушаваў шалёна Шэхен,

(Хлопчыкі туляцца да яго з абодвух бакоў і прагна глядзяць на яго)

Раптоўна там ляндфогта я сустрэў,
Ён быў адзін, я быў адзін таксама,
Да твара твар і прорва перад намі.
Як толькі ён убачыў і пазнаў
Мяне, якога ён яшчэ нядаўна
Хацеў караць за нейкую драбніцу,
Убачыў што з надзейнай зброяй я
Іду насустрач, ён увесь збялеў
І падагнуліся яго калені
Так, нібы ўжо ляціць ён са скалы.
Шкада яго мне стала і пачціва
Сказаў я: „Пане ляндфогт, гэта я“.
А ён і гуку выціснуць не мог
Са сваіх вуснаў. Моўчкі даў мне знак
Рукой, каб я ішоў сваёй дарогай;
І я пайшоў і клікнуў яго світу.

Гедвіга.

Дрыжэў ён прад табой — бяда табе.
Ён сведку слабасці сваёй не падаруе.