Гэта старонка не была вычытаная
Тэль.
Без зброі я ўсёроўна, што без рук.
(Хлопчыкі падыходзяць).
Вальтэр.
Куды ідзеш ты?
Тэль.
У Альторф да дзеда.
Са мной мо‘ хочаш?
Вальтэр.
О, я вельмі хочу.
Гедвіга.
Ляндфогт цяпер там. Не хадзі ў Альторф.
Тэль.
Я буду сёння там.
Гедвіга.
Лепш не нагадвай
Ты пра сябе, бо ён нас ненавідзіць.
Тэль.
Яго нянавісці я не баюся,
Жыву сумленна, мне не страшны вораг.
Гедвіга.
Найбольш не любіць ён людзей сумленных.
Тэль.
Бо сам ім стаць не можа. Ўсё-ж мяне
У спакоі ён пакіне, я мяркую.
Гедвіга.
Ты думаеш? Чаму?