Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Без вас і мы вясёлыя былі,
За вамі назіркам прыйшла нягода.

Берта (да Цівуна, які зноў прыйшоў).

Жывы? (Цівун робіць знак адмаўлення).
Няшчасны замак, што праклёнам
Узведзены, каб зноў праклёны множыць.
(Адыходзіць).


ЧАЦВЕРТАЯ З‘ЯВА

Хата Вальтэра Фюрста. Вальтэр Фюрст і Арнольд Мельхталь уваходзяць з розных бакоў.

Мельхталь.

А! Вальтэр Фюрст.

Вальтер Фюрст.

Каб нас не падглядзелі,
Застаньцеся на месцы. Ўсюды сочаць.

Мельхталь.

Нічога з Унтэрвальдэна няма?
Ад бацькі ад майго? Я ўжо не ў сілах
У зневаленні гэтым заставацца.
І што я за злачынства учыніў,
Што трэба мне хавацца, як забойцы?
Нягодніку, што па загаду фогта
Перад маімі уласнымі вачыма
Хацеў быкоў маіх з сабою звесці,
Я кіем палец перабіў.

Вальтер Фюрст.

Гарачы вы, то быў слуга ляндфогта;
Начальнікам ён быў пасланы вашым.
Папалі вы ў няласку, дык цяпер
Павінны усё цярпець маўкліва.