Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/40

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Хто дужы, найдужэйшы той адзін.

Штаўффахер.

Няўжо на вас зусім няма надзеі,
Калі айчына ўстане з-пад ярма?

Тэль (дае яму руку).

Ягнё прапаўшае Тэль знойдзе ў прорве.

Хіба-ж ён можа прыяцеляў кінуць?
Але рабіце без маіх парад!
Не здатны я да доўгіх разважанняў,
Патрэбна будзе на сапраўдны лад —
Паклічце Тэля, справа у ім не стане.

(Разыходзяцца ў розныя бакі. Раптоўная мітусня і крык
на рыштаванні).

Муляр (прыбягае).

Што сталася?

1-шы чаляднік (убягае з крыкам).

Бляхар зваліўся з даха.
Уваходзіць Берта са світай.

Берта.

Разбіўся? Трэба бегчы, ратаваць —

Хутчэй ратуйце, золата не шкода. (Кідае
маніста перад народам).

Муляр.

Вы з золатам — усё купіць вам можна
За золата; калі ад дзетак бацьку,
Ад жонкі мужа адабралі вы
І горам перапоўнілі ўвесь свет,
Вы золатам хацелі-б адкупіцца.