Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэль.

Цярплівасць і маўклівасць — наша справа.

Штаўффахер.

Цярпець ці можна тое, што не знесці?

Тэль.

Ніколі пройды доўга не пануюць.
Калі віхор шугае над бяздоннем,
То гасяцца агні, карабль шукае
Спакойнай гавані, пакуль віхор
Без шкоды пранясецца над зямлёю.
Хай кожны ціха у сябе жыве;
Для мірнага спакой заўсёды будзе.

Штаўффахер.

Вы лічыце?

Тэль.

Не руш змяі — не ўкусіць.
Яны нарэшце самі ачуняюць,
Калі спакойным застанецца край.

Штаўффахер.

Мы шмат чаго маглі-б, каб нам сабрацца.

Тэль.

Ў бядзе адзін хутчэй ратунак знойдзе.

Штаўффахер.

Да справы ўсіх вы гэтакі халодны?

Тэль.

Найбольшая надзея — на сябе.

Штаўффахер.

Ў саюзе падужэюць і слабыя.