Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Муляр.

Стаць на калені прад капелюшом?
З людзей пачцівых ён надумай кпіць.

1-шы чаляднік.

Каб хоць карона імператара, а то
Аўстрыйскі капялюш; яго я бачыў
Над крэслам, дзе нам лены раздаюць.

Муляр.

Аўстрыйскі капялюш. Увага, гэта
Пятля, каб выдаць Аўстрыі наш край.

Чаляднікі.

Ніхто не сцерпіць гэтакае ганьбы.

Муляр.

Хадзем, браткі, параімся з другімі.
(Адыходзяць у глыбіню).

Тэль (да Штаўффахера).

Вы знаеце загад? Бывайце, Вернер.

Штаўффахер.

Куды-ж вы? Пачакайце адыходзіць.

Тэль.

О не, мне дома трэба быць. Бывайце.

Штаўффахер.

Хацеў пагутарыць я шчыра з вамі.

Тэль.

Ад сэрца смутак не прагоніш словам.

Штаўффахер.

Але да справы прывядуць нас словы.