Гэта старонка не была вычытаная
Чуваць барабан, уваходзяць людзі, якія нясуць капялюш, пачэплены на кій, за імі ідзе вястун. Жанчыны і дзеці шумліва ўслед за імі напаўняюць сцэну.
1-шы чаляднік.
Што гэта значыць? Слухайце уважна.
Муляр.
Што за пацеха? Што за капялюш?
Вястун.
У імя імператара! Слухайце!
Чаляднікі.
Ціха, слухайце!
Вястун.
На капялюш зірніце, людзі Уры.
Ухвалена, на кій высокі уздзеўшы,
Яго паставіць пасярод Альторфа.
І вось жаданне і загад ляндфогта:
Той капялюш, нібы яго самога,
Вітаць, чало схіліўшы, на каленях.
Кароль[1] праз гэта хоча знаць пакорных.
Жыццё і скарб свой каралю аддасць
Той, хто загаду гэтага не споўніць.
(Народ голасна смяецца, б‘е барабан, усе праходзяць).
1-шы чаляднік.
Прыдумаў нечуваны здзек ляндфогт.
Каб капялюш яго мы шанавалі!
Ці бачыў хто падобнае, скажыце!
- ↑ Германскі імператар Альбрэхт I, быў адначасова аўстрыйскім герцагам. Швейцарцы на дагаворных началах прызнавалі над сабой вярхоўнае ўладарства германскага імператара, але адмаўляліся лічыць сябе падданымі аўстрыйскага герцагства.