Перайсці да зместу

Старонка:Вільгэльм Тэль (1934).djvu/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Многія галасы.

Што трэба ёй? Дзяржавы ўжо няма!

Вальтэр Фюрст (чытае).

„Ў яе ўдаўстве і у вялікім смутку,

Народжаным крывавай смерцю мужа,

Заўсёды памятае каралева
Даўнейшую Швейцарыі адданасць“…

Мельхталь.

А ў радасці пра нас не ўспамінала.

Рэсельман.

Цішэй.

Вальтэр Фюрст (чытае).

„Звяртаючыся да свайго народу,
Яна упэўнена, што гнеў праўдзівы
Абурыць ён на галаву забойцаў;
Яна чакае ад ўсіх трох краін,
Што не дадуць яны забойцам схову
І самі нам рупліва дапамогуць
Іх адшукаць для справядлівай помсты,
Успамінаючы былую ласку
Дзяржаўнага Рудольфавага[1] дома“.
(Сяляне незадаволены).

Многія галасы.

Любоў і ласка!

Штаўффахер.

Мы досыць ласкі бачылі ад бацькі;
Але вось чым парадаваў нас сын?
Ці ён зацвердзіў нашы прывілеі,
Што імператары раней далі?

  1. Маецца на ўвазе бацька Альбрэхта — Рудольф I — першы германскі імператар з габсбургскага дома.