Гэта старонка не была вычытаная
Пазбавіліся моцнага мы страху;
Няма ўжо ворага свабоды нашай,
І чуткі ёсць, што скіпетр пераходзіць
Ад Габсбургскага дома да другога,
Імперыя стаіць за вольны выбар.
Вальтэр Фюрст і многія галасы.
Каго-ж мяркуюць?
Штаўффахер.
Графа Люксембурга
У імператары жадае большасць.
Вальтэр Фюрст.
Як добра, што мы вернасць захавалі
Імперыі; цяпер здабудзем праўду.
Штаўффахер.
Шукаць саюзнікаў пан новы будзе
Ад помсты Аўстрыі нас гэта абароніць.
(Сяляне абнімаюцца).
Закрыстыян і імперскі ганец.
Закрыстыян.
Вось тут старэйшыя ўсяе краіны.
Рэсельман і другія.
Што там?
Закрыстыян.
Ганец імперскі ліст прывёз.
Усе (да Вальтэра Фюрста).
Чытайце вы!
Вальтэр Фюрст (чытае).
„Усім мужам пачцівым
Са Швіца, Унтэрвальдэна і Уры
Эльзбета каралева дабразычыць“…