Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіяньні ранку, Ўзьлятаючы ў паветра дагары.
І заварожаны шматфарбнаю красою. Са спрытнасьцю і хцівасьцю ката, Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А астаецца ў ёй — адна слата.