Ад сьлёкі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўёцца пыл і грукаціць хурманка, „Каробушку“ пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка
Хаця-бы крышку часу адпачыць! Мо‘ на бульвар пайсьці, сесьць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газэту сьвежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы?!