Перайсці да зместу

Старонка:Вянок (1927).djvu/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАВІРУХА.

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.

І сьпеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку спрвіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.

Ўскіпела сьнежнае віно
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.

Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп’янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.