Старонка:Вянок (1913).pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗                    ∗

Добрай ночы, зара-зараніца!
Ўжо імгла над зямлёю лажыцца,
Чорнай рызай усё пакрывае,
Пылам зор небасхіл абсевае.
Цішыня агартае мне душу!
Вецярок прыдарожную грушу
Ледзьве чутна варушэ — калышэ,
Міла бомы сьмяюцца у цішы,
Ціха срэбрам грукае крыніца.
Добрай ночы, зара-зараніца!