Старонка:Вянок (1913).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗                    ∗

Цёплы вечэр, ціхі вецер, сьвежы стог
Улажылі спаць мяне вы на зямлі.
Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,
У небі месяца праглянуў бледны рог,
У небі ціха зоркі расцьвілі.

Заварожэны вячэрняй цішыной
Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;
Бачу я, с прыродай зліўшыся душой,
Як дрыжаць ад ветра зоркі на да мной,
Чую ў цішы, як расьце трава.