Старонка:Вянок (1913).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗                    ∗

Блішчыць у небі зор пасеў;
У полі — рунь, і ў небі — рунь.
Да рэчкі лецючы, ўзляцеў
Між імі марай белы лунь.

Кажан пранёсся на крылах;
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца — ўсё вакол жыве.

Жыцьцё чуваць з усіх старон
Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
С чырвоных макоў свой вянок?