Старонка:Вянок (1913).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

∗                    ∗

Ў небі — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара
Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару.
Зліцца жадалі яны зрабіліся-б хмарай магутнай,
Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна.

Дробным дажджом над зямлёй, як сьлезамі, адна пралілася;
Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася.
І па асобку загінулі хмары бяздольные тые,
Чуючы ў небі, як вецер над сьмерцьцю іх радасна вые.