Старонка:Вянок (1913).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

ВОЗЕРА.

У чарцы цёмнай і глыбокай
Плешчэ, пеніцца віно;
Хмелем сьветлым і халодным
Калыхаецца яно.

І хістаецца асока,
І шуміць высокі бор,
А ў душы не замаўкае,
Струн вясёлых перабор.