Старонка:Вянок (1913).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Старонка праверана

БУРА.

Панурая, вялізная жывёла
Па шыры неба ў даль марудна праплывае.
Ўсё сціхла. Але вось паветрэ разсекае
Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён — і грукат пракаціўся;
Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць,
І ў ніз халодные бічы крыві сьцекаюць,
А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.