Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III

У ваўсіх старадаўніх паэмах быў, як ведама, звычай пачынаць гутарку зваротам да таго ці іншага высокага „патрона" паэзіі — на небе ці на зямлі.

Так і аўтар, Слова" зьвяртаецца напачатку да нейкага "Баяна," свайго слаўнага папярэдніка. Гэны Баян, асобу якога некаторыя дасьледчыкі лічаць легендарнай, жыў, калі верыць аўтару "Слова" дый параўнаваць яго словы з хронолёгіяй летапісаў, гадоў за сто да яго. Характэрна, што аўтар неяк двойча адносіцца да гэнага свайго слаўнага, патрона" і папярэдніка. З аднаго боку, ён выхваляе яго за яго буйную, нястрыманую паэтыцкую сілу, з другога, — яўна іронізуе над яго за лішне ужо пышнымі, да штучнасьці і недарэчнасьці, аздобамі паэтыцкага стылю, якія, можа, і патрэбны, каб заступіць адсутнасьць паважнага зьместу, але толькі засланяюць гэты зьмест, калі ён ёсьць. Усе гэныя пустагучныя прыборы і штукі ён лічыць зусім недарэчнымі ў сваей паэме, якая мае ў сваей аснове гістарычную праўду вялізарнай важнасьці усенароднага здарэньня, а сваей мэтай мае - вывесьці з гэтага здарэньня вялікай важнасьці "урок" палітычнага розуму для ўсяго народу.

Параўнаньне расказу „Слова" з суадказным апавяданьнем летапісаў (у Іпатаўскім летапісу - пад 6695 г.) сьведчыць аб тым, як точна аўтар трымаўся гэтай так высака цанімай ім, нават у паэзіі, гістарычнай праўды.

Гістарычнае здарэньне, якое лягло ў аснову, Слова," гэта - паход чатырох князёў якраз з беларускага пляменнага абшару старадаўняй "Русі" - проці адвечнага ворага славянскай Русі, пагражаўшага яе жыцьцю, волі і незалежнасьці з усходу і з поўдня, проці нязьлічаных турка-татарскіх ордаў, — качаўнікоў, наплываўшых з бязьмежных стэпаў Азіі. Але-ж, з гэтым самым турка-татарскім усходам,* проці якога трэба было аружжам бараніць самае сваё існаваньне, старадаўняя славянская Русь, апроч вайны, мела ўсьцяж, у мірныя часы, сталыя гандлёвыя зносіны. Мала таго, мірныя гэтыя зносіны закрапляліся ўмовамі і асабістымі, сямейнымі сувязямі паміж павадырамі з абодвух бакоў: рускімі князямі — і ханамі гэтых валацугаў стэповага ўсходу. Адбіцьцё абодвух гэтых істотных мамэнтаў жыцьця народаў — вайну і мір - маем мы і ў нашай слаўнай паэме, якая, такім чынам, зьяўляецца якбыццам нашай усходня-славянскай "Іліядай" і "Одыссэяй" адначасна.

На чале злучанага войска стаў пачынальнік усяго паходу, Ноўгарад-северскі князь Ігар Сьвятаслававіч. Разам з ім пайшлі - брат яго Усевалад, кн. Трубчэўскі, іх пляменьнік Сьвятаслаў Олегавіч, кн. Рыльскі, і сын Ігара - Уладзімер, кн. Пуціўльскі. Апроч таго, кн. Чарнігаўскі Яраслаў прыслаў атрад свайго войска ў дапамогу Ігару.