Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Як бачым, блізу ўсе гэныя княжствы ляжалі на тэрыторыі, якая ахопліваецца этнографічным абшарам Беларусі нашых часоў.

Вельмі цікаўна, што ў самым "Слове, " якое мае выразную палітычную ідэолёгію, пабудаваную на галоўнай ідэі адзінства Русі, няменш ясна сьцьвярджаецца, хаця-ж, ясна, і асуджаецца — існаваньне супярэчных імкненьняў, імкненьняў да самастойнасьці, да нікаторага „сэпаратызму, "як мы скажам цяпер, да выразнай незалежнасьці ад кіеўскага цэнтру — нават у такіх справах, як вайна і мір, ад якіх залежала бясьпечнасьць усяе тагачаснае Русі. Мала таго, — якраз на гэтай супярэчнасьці, на гэтым сэпаратызьме „малодшых князёў" вялізарнага, ляжачага на поўнач ад Кіеўшчыны, абшару, з цэнтрам ноўгарад-северскім, пабудавана якраз уся наша вялікая паэма старасьвеччыны. І гэта робіць "Слова" асабліва цікаўным для нас Беларусаў.

(д. б.)