Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў паходзе Ігара. Тры гэныя абшары даўно стварылі свой улас ны палітычны цэнтр у Полацку, жылі самастойным жыцьцём і, як відаць нават з самога „Слова", вельмі варожа адносіліся да Кіеўскага цэнтру ды рэшты „Рускае Зямлі". Уяўленая ў Слове" спроба князёў сярэдняга паміж Кіевам і Полацкам абшару, — аднак таксама бясспрэчна беларускага пляменнага характару — спроба выламацца з-пад гегемоніі кіеўскага цэнтру набывае, у зьвязку з усім, што сказана вышэй, асабліва цікаўнага для нас сэнсу і значэньня.

Зусім правільна дзеля гэтага В. Ластоўскі паклікаецца ў заключэньні на словы ведамага зьбіральніка і дасьледчыка народных беларускіх песьняў, Безсонава, што - тварэц, Слова аб палку Ігара" — ураджэнец, выхадзец, або нават жыхар Беларускага краю". „Бо толькі выхадзец або жыхар краю, - дадае В. Ластоўскі ад сябе, — мог так горача апяваць мясцовых герояў, хоцьбы і па былінах старых часоў, і так добра быць пасьвячоным у мясцовыя падзеі і інтэрэсы. Гэткім чынам "Слова аб палку Ігара", — канчае ён, — будучы помнікам не народнай, а дружыннай паэзіі, дзякуючы яго паўстаньню на нашай тэрыторыі і апяваньню ў ім падзей з нашай гісторыі, павінна быць залічана да помнікаў крыўскай (беларускай) пісьменнасьці".[1]

___________________

Трэба, аднак, як нам здаецца, узяць справу яшчэ крыху глыбей, а адначасна шырэй. Аналітычна паглыбіць, а адначасна — сынтэтычна пашырыць агульныя вывады. Дазволім сабе, наколькі здолеем, зрабіць гэтую спробу.

Пляменна - тэрыторыяльнае паходжаньне паэмы - блізу бязспрэчна. Зямля, краёвы грунт, пляменны, субстрат" пад гэтай, хай сабе - не народнай", але „рускай, гэта значыла тады: княжска-дружыннай паэмы - таксама блізу бясспрэчна — беларускія. Даведзена навукова бясспрэчна (Растаргуеў, Станкевіч і інш.), што Северане беларускае племя, як беларускім пляменным зьяўляецца і блізу ўвесь абшар князёў-учасьнікаў паходу. Але-ж гэта далёка ня тлумачыць усяго ў нашай паэме. Спароджаная на беларускім абшары, тэрыторыяльным і пляменным, паэма выходзіць далёка па-за межы гэтага абшару. Ня менш, калі ня больш, важны ў ёй якраз яе княжска-дружынны, ці, як вязалі тады з гэтым, — "агульна рускі сэнс", які выразна вядзе аўтара і яго твор - з Северскай, ці Чарнігаўскай зямлі - да кіеўскага цэнтру... І якраз на гэтым шляху, ці на гэтым скрыжаваньні шляхоў, і трэба шукаць — ідэю ўсяго твору, шукаць яго запраўднага зьместу і сэнсу.

Найбліжэйшы да сэрца аўтара герой яго паэмы — бясспрэчна — северскі князь Ігар. Яго імя носіць уся паэма. З ім жыве, яго кахае, з ім нанова ў паэме перажывае сугучна ўсе яго ра-

  1. В. Ластоўскі, ibidem, бач. 50.