Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дамай працы праф. Растаргуева аб беларускім дыялекце Чарнігаўшчыны і Трубчэўшчыны,[1] высьвятліў, можна сказаць, з канчальнай яснасьцю, сваю тэзу - аб беларускім характары племя Северан.

"Значэньне належнасьці Северан да беларускага народу вельмі вялікае, кажа аўтар у заключэньні, — дзякуючы гэтаму, гісторыя беларускага народу і гісторыя яго культуры ладне багатшая й размавітшая. Прыкладам, найслаўнейшы ў усей Славяншчыне ў сярэднявеччу эпічны твор Слова аб палку Ігаравым паўстаў у Северска зямлі. Гэта паэма - аб паходзе Северскіх князёў на Полаўцаў. Ведаючы, што Северане беларусы, нельга сумлявацца, што „Слова" - твор беларускі".

Інакш даходзіць да таго ж самага канчальнага вываду ранейшы беларускі дасьледчык, ведамы гісторык культуры, В. Ластоўскі.

Адкінуўшы ўсякія меркацыі, навеянымі фальшыва-патрыётычнымі пабудкамі, піша ён, "Слова аб палку Ігара" не зьяўляецца творам народным“ ..., але "тыповай песьняй князёўскага трубадура, які і ў нас, як і на Захадзе, ішоў разам з князям на вайну, прыглядаўся да ўсяго, і сьпісываў вершам пахвалу свайму князю“. „Князі-русы былі патомкамі Норманаў і яны ў сваіх паступках стараліся ўва ўсім патвараць заходня-эўрапэйскаму рыцарству".[2]

Найбольшую цікавасьць для нашага пытаньня становіць у паэме тое, што яна шмат месца і ўвагі прысьвячае беларускім князём, землям, местам і справам. Аўтар дасканала ведае палітычны стан і падзеі Кіеўшчыны і Чарнігаўшчыны, а таксама паасобных княстваў, князёў-учасьнікаў паходу, што зусім ня дзіва, бо-ж ён і сам - учасьнік і пясьняр паходу гэных князёў, блізкіх крэўнякоў кіеўскага вялікага князя. Але - важнейшае, для нас, беларусаў, тое, што пясьняр ноўгарад-северскага князя дасканала ведае гісторыю і тагачасны стан рэчаў Полаччыны, Меншчыны, Горадзеншчыны, аб беларускім пляменным характары якіх не паўставала ніколі ніякіх паважных сумліваў і спрэчак. Цэлых шэсьць абзацаў, некаторыя з іх нават й вельмі значныя, прысьвячае аўтар "Слова" князём і справам гэтых беларускіх зямель, укладаючы ў апавяданьне аб гэных сумных падзеях — і на Дзьвіне і на Нямізе — рацэ — няменш сардэчнага жалю, як і ў слаўны на ўвесь сьвет "плач" сваей Яраслаўны з Пуціўля.

А гэта-ж, тым больш паказальна і важна для нашай беларускай тэзы, што Полаччына, Меншчына і Горадзеншчына ня былі зусім зьвязаны з Кіеўскім цэнтрам, як была Чарнігаўская зямля, якая ахоплівала абшары князёў, прыймаўшых учасьце

  1. „Северско-белорусский говор". Изследование в области диалектологии и истории белорусских говоров. Ленинград. 1927 г.
  2. В. Ластоўскі - "Гісторыя Беларускай (крыўскай) кнігі". Коўна 1926 г., бач. 48.