Перайсці да зместу

Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дасьці і трыумфы, як роўна беды і жахі, яго баявы таварыш, яго пясьняр — аўтар паэмы. Ігар — запраўдны герой гэтага беларускага абшару, з яго цэнтрам у Ноўгарад-Северску, зьвязаны з роднай зямлёй-Прыродай. Таму — за яго так моцна стаіць уся Зямля-Прырода — і неба, і зямля, і вецер, і рэкі, і зьвярына і птушкі... Ігара кахае ня толькі яго дружына, але і ўвесь народ. "Сумна Рускай Зямлі бяз Ігара"... "Веселы краі і месты", калі Ігар вяртаецца з палону жывы дамоў. Дружыньнік-пясьняр захапляецца асабістай адвагай свайго князя, рызыкай яго паходу. яго імкненьнем здабыць, на свой страх, славу сабе, сваім падручным князём і сваей дружыне... Ува ўсім гэтым відаць жывую душу - мясцовага, северскага, удзельнага, бунтуючага, разам із сваім фэодальным князям, - проці кіеўскага Сюзэрэна (гаспадара) — дружыньніка-патрыёта. Жывая душа песьняра разумее і высока цэніць гэтую буйную волю, свайго княза, хоча верыць у яго, як кажуць, шчасьлівую зорку".

Але-ж ня ў гэтым усім запраўдны сэнс паэмы. І тут выступае, так сказаць, "другая душа", ці "другая палавіна" душы аўтара.

Запраўды-ж, як Гётэ, у ведамым сваім вершы, і наш аўтар мог-бы сказаць, што ў ім жывуць дзьве душы, адрываючыся балюча адна ад аднэй...

Тады, як адна душа песьняра Ігарава кахае свайго героя, другая душа, ці, скажам, "дух" яго — строга судзіць яго за яго кардынальныя грахі і памылкі...

Адносіны аўтара да свайго героя ламаюцца.. Сваей неразважнай адвагай герой паэмы нарабіў шмат вялізарных бедаў і сваей зямлі і ўсей "Зямлі Рускай"... Гэта - герой трагічны, і яго,, трагічную віну" добра разумее аўтар паэмы. І тут набірае сілы тое, што трэба назваць "кіеўскай орыентацыяй аўтара,,Слова", разумеючы пад „Кіевам" палітычны, а мо вярней ідэолёгічны цэнтр усяе тагачаснае княжскае сыстэмы аб'яднаньня "Зямлі Рускай", номінальнае адзінства якой, як ведама, усьцяж крывава нарушалася спрэчкамі ды войнамі, аднакроўных" князёў.

Як бачым, гэнае адзінства", як палітычная ідэя, знаходзілася ў пастаяннай вострай супярэчнасьці з жывой палітычнай рэальнасьцю тадышніх часоў, як аб гэтым сьведчыць хацяжбы самае "Слова".

Але-ж ня можна пярэчыць таму, што і сама ідэя адзінства, ці аб'еднаньня мела ў сабе вялікую сілу пераконаньня і дзейнасьці.

Як мы казалі, палітычны, ці ідэолёгічны цэнтр "адзінае Русі" аўтар бачыць у Кіеве. Кіеўскі вялікі князь таму зьяўляецца ў яго вачох высокім, законным носьбітам гэтай ідэі. А стуль вынікае, што — побач з найбліжэйшым да сэрца, да кахаючай палавіны яго душы, першым яго героям, Ігарам, — вырастае за ім, а нават і над ім — другі герой паэмы, вялікі князь кіеў-