Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я хацела-б, каб ён заўсёды быў пры вас. Вы так умееце абыходзіцца з ім.

— Ну, хлопчык, што-ж яна рабіла, калі ты прышоў? — запытаўся містэр Пембльчук.

— Сядзела ў чорнай аксамітнай карэце, — адказаў я.

Містэр Пембльчук і місіс Джо здзіўлена пераглянуліся — што было зусім натуральна — і абодва паўтарылі:

— У чорнай аксамітнай карэце?

— Так, — сказаў я, — а міс Эстэла, — здаецца, яна яе пляменніца, — падавала ёй у карэту пірожнае і віно на залатым падносе. І ўсім нам далі пірожнага і віна на залатых падносах, і я пайшоў есці на запяткі, — яна так загадала.

— Ці быў там яшчэ хто? — запытаўся містэр Пембльчук.

— Толькі чатыры сабакі, — адказаў я.

— Вялікія ці маленькія?

— Вялізныя, — і яны грызліся з-за цялячых катлет, а катлеты былі ў срэбраным кошыку.

Містэр Пембльчук і місіс Джо зноў пераглянуліся ў поўным неўразуменні. На мяне напала нейкае вар‘яцтва; я быў падобен на сведку ў судзе, які махнуў рукою на ўсё і гатоў хлусіць усё, што хочаш, хоць-бы нават яго катавалі.

— Божа мой, дзе-ж была карэта? — запыталася сястра.

— У пакоі міс Гевішам.

Яны зноў утаропілі на мяне вочы.

— Але без коней, — дадаў я для праўдападобнасці, хоць за хвіліну перад тым збіраўся запрэгчы ў карэту чацвёрку раскошна ўбраных коней.

— Ды хіба гэта магчыма, дзядзя? — запыталася місіс Джо. — Што хоча хлопчык гэтым сказаць?

— Я растлумачу вам, мэм, — сказаў містэр Пембльчук. — Я думаю, што гэта партшэз. Яна, бачыце, крыху не ў розуме, нават і вельмі не ў розуме, ва ўсякім вы-