Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па няшчасцю і нічога не таілі адзін ад аднаго. Таму як толькі я адчыніў дзверы і ўбачыў яго ў процілеглым кутку ля каміна, ён зараз-жа абвясціў:

— Місіс Джо ўжо дванаццаць разоў выходзіла шукаць цябе, Піп, і цяпер зноў вышла: гэта ўжо будзе чортава дзюжына.

— Праўда, Джо?

— Запэўняю цябе, — сказаў Джо, — і, што горш за ўсё, яна захапіла з сабою шчакаталку.

Пры тэтым жахлівым паведамленні я пачаў круціць адзівы гузік на маёй камізэльцы і з роспаччу глядзеў на агонь. «Шчакаталка» была гнуткая трасцінка з тонКім канцом, прыгожа адпаліраваным ад частага датыкання да майго няшчаснага цела.

— А даўно яна вышла, Джо?

— Як табе сказаць? — адказаў Джо, паглядзеўшы на насценны гадзіннік. — У апошні раз яна выскачыла мінут пяць таму назад. Вось яна ідзе. Схавайся за дзверы, дружа, ды накруці на сябе ручнік.

Я паслухаўся яго. Місіс Джо расчыніла дзверы і, заўважыўшы пры гэтым нейкую перашкоду, умомант здагадалася аб прычыне і зараз-жа пусціла ў ход шчакаталку. Яна скончыла тым, што моцна штурнула мяне проста ў абдымкі Джо, і апошні, узрадаваўшыся, што мог хоць чым-небудзь дапамагчы мне, схаваў мяне за камін і спакойна загарадзіў сваёю доўгай нагою.

— Дзе ты прападаў, малпа ты гэтакая? — закрычала місіс Джо, тупнуўшы нагою. — Адказвай зараз-жа, што ты рабіў? Я тут ледзь не звар‘яцела ад страху. Гавары-ж, а не дык я цябе выцягну з кутка, няхай вас будзе тут у хоць пяцьдзесят Піпаў і пяцьсот Гарджэры!

— Я быў на могілках, — адказаў я са свайго прытулку, плачучы і пачухваючыся.

— На могілкак? — паўтарыла яна. — Калі-б не я, ты-б даўно там ляжаў. Хто выхаваў цябе ўласнаручна?