Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

берт, сустрэўшы мяне на паштовым двары, сказаў, што ў нашым дыліжансе вязуць двух катаржнікаў. Але ў мяне была свая, даўнейшая прычына бянтэжыцца пры слове «катаржнік».

— Гэта-ж вас не сцясніць, Гендзель? — запытаўся Герберт.

— Вядома, не.

— Мне здалося, нібы вы недалюбліваеце гэты народ.

— Не магу сказаць, каб я асабліва яго любіў, ды, думаю, і самі вы не былі-б задаволены такою кампаніяй, але яны не сцясняць мяне.

— Глядзіце, вось яны, — сказаў Герберт, — выходзяць з харчэўні. Якая цяжкая і ганебная карціна!

Катаржнікі былі скаваны разам, на нагах у іх былі кайданы, добра знаёмыя мне, як і іх адзенне. У салдата была пара пісталетаў, а пад пахаю тоўстая сукаватая дубіна. Адзін з катаржнікаў быў значна вышэйшы і дзебялейшы за свайго таварыша, і я з першага-ж погляду пазнаў яго прыплюшчанае вока. Гэта той самы чалавек, якога я ў адну з субот сустрэў у шынку «Трох Вясёлых Грабцоў» і які прыстрэліў мяне тады з сваёй нябачнай стрэльбы. Вялізныя нумары на іх спінах, быццам на ўваходных дзвярах, іх грубыя, абросшыя твары, нібы ў дзікіх звяроў, іх закутыя ногі, агульная пагарда і імкненне трымацца ад іх далей, — усё гэта, як правільна заўважыў Герберт, рабіла з іх у вышэйшай ступені цяжкое і ганебнае відовішча. Але гэта было яшчэ не самае горшае. Аказалася, што ўся задняя частка імперыяла занята і для катаржнікаў заставаліся толькі месцы наперадзе, за спіною фурмана. Пан халярычнага тэмперамента, які заняў чацвертае месца на той-жа лаўцы, прышоў ад гэтага ў неапісаную лютасць і пачаў крычаць, што гэта паўнейшае нарушэнне ўсіх правіл — садзіць прыстойных людзей з такою шкоднай, ганебнай і небяспечнай кампаніяй,

169