Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плацці. Я нікуды не варт у гэтым плацці. Маё сапраўднае месца ў кузні, на нашай кухні, на балотах. Я буду выглядаць удвая лепш у маёй рабочай куртцы, з молатам у руцэ ці нават з люлькаю ў зубах. Калі ты калі-небудзь пажадаеш пабачыць мяне і ты прыдзеш і заглянеш у акенца кузні і ўбачыш там каваля Джо, за старым кавадлам у яго закураным фартуху, за старою работай, ён і напалову не здасца табе такім кепскім, як цяпер. Я страшэнна тупы, але, здаецца, я нарэшце зарубіў сабе сёе-тое блізкае да праўды.

Так, я не памыліўся: у ім была годнасць. Калі ён гаварыў гэтыя словы, яго нязграбнае адзенне не перашкаджала яму быць чалавекам. Ён пяшчотна дакрануўся да майго ілба і вышаў. Як толькі я крыху апамятаўся, я кінуўся за ім, але яго ўжо не было.


РАЗДЗЕЛ XXVI

Мне было ясна, што я павінен на другі-ж дзень ехаць у наш горад, і ў першыя хвіліны раскаяння мне было таксама ясна і тое, што спыніцца я павінен у Джо.

Але, калі я здабыў сабе месца ў дыліжансе і з‘ездзіў да містэра Покета і назад, намер гэты значна аслаб ва мне, і я пачаў прыдумваць розныя апраўданні і довады ў карысць таго, каб спыніцца ў гасцініцы «Блакітнага Вепра». Я сцясніў-бы Джо, мяне не чакалі, ложак мой не быў падрыхтаваны; ад кузні да міс Гевішам было надта далёка, я мог спазніцца, а яна гэтага не любіць. Ніякія ашуканцы ў свеце не могуць зраўняцца з чалавекам, які рашыў ашукаць самога сябе.

Я ўзяў сабе месца ў дыліжансе, які адыходзіў пасля абеда, і паколькі на дварэ была зіма, то мне прыходзілася дзве ці тры гадзіны ехаць у цемнаце.

У тыя часы катаржнікаў на пантоны перавозілі ў дыліжансах. Я часта чуў аб гэтым і раней, ды не раз і сам бачыў, як яны гойдалі сваімі закаванымі нагамі, седзячы на імперыяле, а таму і не здзівіўся, калі Гер-

168