Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— За што? — паўтарыла яна, зірнуўшы на яго цераз плячо. — За тое, што — баюся — ён любіць мяне.

— Хіба ён калі-небудзь вам гаварыў? — запытаўся я з абурэннем.

— Не, — адказала Бідзі, паглядаючы са страхам назад цераз плячо, — не, ён мне не гаварыў, але ён заўсёды скача перада мною, як толькі ўбачыць, што я на яго гляджу.

Якім новым і своеасаблівым ні быў гэты спосаб праяўлення закаханасці, я ніколькі не сумняваўся, што Бідзі правільна зразумела яго значэнне. Я страшэнна раззлаваўся на старога Орліка за тое, што ён асмеліўся закахацца ў яе, так раззлаваўся, нібы ён зняважыў мяне.

— Але вам-жа гэта ўсёроўна, — заўважыла спакойна Бідзі.

— Зусім правільна, але не магу не сказаць вам, Бідзі, што ў мяне быў-бы вельмі дрэнны на вас погляд, калі-б ён скакаў з вашага дазволу.

З гэтага дня я зорка сачыў за Орлікам, і, як толькі яму здараўся зручны выпадак паскакаць перад Бідзі, я станавіўся перад ім і перашкаджаў яго дэманстрацыям. Ён вельмі добра разумеў мае пачуцці да яго і адказваў мне тым-жа, у чым я пазней меў выпадак пераканацца.

І цяпер бывалі хвіліны, калі я пераконваўся, што Бідзі нязмерна лепшая за Эстэлу і што мне зусім няма чаго сароміцца таго простага, сумленнага, працоўнага жыцця, якое адно магло даць мне і шчасце і самапавагу. У такія хвіліны я быў цвёрда ўпэўнен, што мая халоднасць у адносінах да мілага Джо і да кузні зусім прайшла і што мяне чакае радасная будучыня, як кампаньёна Джо і мужа Бідзі. Але раптам пракляты ўспамін аб гадзінах, праведзеных у міс Гевішам, падымаўся ва мне, і ўсе добрыя думкі разляталіся без

102