Перайсці да зместу

Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

следу. І часта дзікая мара, што, можа быць, міс Гевішам наладзіць мой лёс, калі скончыцца тэрмін майго вучэння, зноў падымала ў маёй галаве хаос, у якім я канчаткова не мог разабрацца.

Я думаю, што калі-б нават я бесперашкодна адбыў увесь тэрмін свайго вучэння, то і тады не здолеў-бы разабрацца ў сваіх супярэчнасцях, але вучэнне маё было раптоўна перапынена абставінамі, да выкладання якіх я і маю намер цяпер перайсці.


РАЗДЗЕЛ XVII

Гэта здарылася на чацвертым годзе майго вучэння ў Джо. Аднаго разу ўвечары, у суботу, група звычайных наведвальнікаў сабралася каля агеньчыка ў шынку «Трох Вясёлых Грабцоў»; містэр Вопсль чытаў уголас са справаздачы аб нейкім забойстве, змешчанай у газеце, і ўсе ўважліва слухалі. У ліку іншых слухачоў быў і я.

Я заўважыў незнаёмага джэнтльмена, які сядзеў супроць мяне, прыхіліўшыся да спінкі крэсла. На твары яго быў выраз пагарды, і ён пакусваў свой тоўсты ўказальны палец, сочачы вачыма за ўсёй групай.

— Вельмі добра, — сказаў незнаёмец містэру Вопслю, калі чытанне закончылася. — Вы, значыцца, усё парашылі к агульнаму задавальненню.

Усе здрыгануліся і азірнуліся на незнаёмца. Ён глядзеў халодна і насмешліва.

— Вінават, значыцца? — сказаў ён. — Ну, не хітруйце, кажыце прама.

— Сэр, — адказваў містэр Вопсль, — не маючы чэсці быць з вамі знаёмы, асмелюся, аднак, сказаць: «Так, вінават».

Тут усе набраліся храбрасці і пацвярджальным тонам прамычэлі нашу згоду.

103