Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пінскаго павету. Гродзенскай (акром Кобрынскаго ды Брэстцкаго пав. дзе жывуць украінцы і польскай часьці Бельскаго, Сокольскаго) — Вітэбскай (у некаторых паветах тут жыве шмат латышоў ды старавероў — вялікаросоў), — Віленскай (акром меншай часткі сьвенцянскаго, Віленскаго, Лідзкаго пав. і большай — Троцкага, дзе жывуць Літвіны.

Далей Беларусы жывуць у 7 заходніх паветах Смаленшчыны, — 6 паўночных Чарнігоўшчыны, ды у пагранічных паветах губэрній Арлоўскай, Калужскай, Тверскай, Пскоўскай, Курляндзкай, Ковенскай, Сувальскай.

Усяго цяпер беларусоў набярэцца, калі прыняць у лік перэсяленцоў ды эмігрантоў, — 10,000 000 душ.

Багата гістарычных прычын злажылося на тое, што цяпер Беларускі народ па веры дзеліцца на дзьве часьці: на праваслаўных і каталікоў. Праваслаўных Беларусоў будзе каля 8 мільёноў, каталікоў — ня поўных 2 мільёны. Усё панства і часць мешчан адарваліся тут ад свайго народу, дзеля чаго цяпер Беларусы яўляюцца адным з найболей дэмократычных народоў на сьвеці — бо бадай што пагалоўна жывуць яны с працы рукамі.

Беларуская мова знаходзіцца цяпер на палажэньні «простай». Ніякіх правоў яна нідзе не мае. У усіх гасударственных ўстановах: — школе, судзе, воласці, праваслаўнай цэркві, пануе цяпер расейская мова; у каталіцкім касьцелі — польская. Інтэлігенція у Беларусі складаецца с памешчыкоў-палякоў, і апалячэўшых, с чыноўнічэства расейскаго і абруселаго ды мешчанства часцю абруселаго, часцю апалячэнаго.