Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

праяўляцца любоў да народнай паэзіі і штукарства, ў сьлед за гэтым і да народу стварыўшаго гэту красу. Пачынаюць угледаць у долю занепаўшых народоў, раскапываць яго гісторыю; — знаходзяцца абаронцы пакрыўджэных, пачуваючые кроўную звязь сваю з народам. І вось пачынаецца національнае адраджэньне, навекі здавалося загібшых націй. Гэткі рух абхапіў надта многа як славянскіх, так і да другіх племён належачых народоў. І вось мы бачым, што напрыклад чэхі, у каторых, якіх 80 гадоў таму назад, усё панство было анямеччэно, чэская мова лічылася «простай», «мужыцкай» і гаварыў ею толькі працуючы народ; — за гэтых 80 гадоў яны здолелі стварыць багатую національную культуру, каторая усе іх патрэбы духовые здаволівае, — дабіліся для сваей мовы правоў і чуюць яе цяпер ва ўсіх урадовых установах (у усіх школах, як ніжэйшых так сярэдніх і вышэйшых навучаюць цяпер па чэску). Другіе адрадзіўшыеся народы адны болей, другіе меней, але усе гэтак сама, шмат чаго у гэтым кірунку зрабілі. Не адзінакавые усюды былі варункі, у якіх адбывалося національнае адраджэньне розных народоў: адны крэпчэйшых мелі ворогоў, ды болей уселякіх загародак і перашкод, другіе сустрэчалі на сваей дарозі меней усяго таго. У цеснай залежнасці ад гэтаго былі рэзультаты працы адраджаючыхся народоў.

А вось цяпер на шлях національнаго адраджэньня стануў і наш Беларускі Народ.

II

Цяпер Беларусы жывуць ва ўсей Магілёўскай губэрні, Мінскай (акром ўкраінскай часці