Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ня чуючы сваей мовы у ніякай установе і ад інтэлігенціі — цёмны селянін беларус думае; што яго мова гэта мова толькі бедных і безпраўных і ніякіх правоў ей не належыцца. У гэтай думцы трымаюць яго пакрыжаваные інтэрэсы пануючых націй, каторые паміма заўзятай барадзьбы паміж сабой, за культурнае панаваньне над Беларусамі, усёж такі дужа згодна стараюцца каб селянін беларус не разабраўся у тым хто ён такі. Ды ешчэ цэлы груд іншых варункоў, разбірацца у каторых тутка ня будзем.

Зусім нідаўна, можна сказаць, ніякай національнай сьвядомасьці у Баларусоў селян не было. Пачуцьце лёкальнай асобнасьці («тутэйшасці») у нас было даволі слабое. Ня толькі «вярхі», каторые даўно ужо адарваліся ад свайго народу, але і селянскіе дзеці, узгадаваные пад селянскай страхой, калі ім удавалося, так ці іначэй, выйсці «у людзі», стараліся забыцца чым скарэй «чые яны дзеці, якіх бацькоў» і цэліком перэхадзілі да дужэйшых. Аснаўная народная масса, хоць і аставалася беларускай, але так сама памаленьку траціла свае національные прыкметы. У мову усё болей ды болей ухадзілі чужые словы — чужые абычаі, песьні, адзежа і яны даволі лёгка выцесьнялі беларускае.

Багата дзеля якіх прычын дэнаціоналізаваўся беларускі народ. Дэнаціоналізація ішла з двох бакоў: праваслаўные Беларусы абрасеіваліся, а нават і самі сябе склонны былі лічыць «рускімі» (не разбіраючыся ў значэньні старасьвецкаго слова «рускі»); — каталікі, з аднаго боку так сама абрасеіваліся, з другога апалячываліся, ды называлі сябе «палякамі». Тые-ж «сыны