Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„простае“, „мужыцкае“ с чым „дэлікатные“, паны нічога супольнаго не маюць.

Багата уселякіх прычын прывяло да національнаго упадку розные націі. Разбірацца тутака у іх мы не маем змогі, агранічымся толькі адмечэньнем таго факту, што на пачатку XIX сталецьця такіх народоў было надта многа. Асабліва сумны абраз прэдстаўляло тады славянство. Палудзённые славяне, каторые былі пад гнётам турэцкаго дэспатызму, сыстэматычна былі дэнаціоналізаваны са стараны вышэйшаго духавенства, каторае у тых старонках было грэцкае, і не давалі дайжэ ніякаго знаку національнаго жыцьця. Другая частка палудзенных славян, каторая жыла пад Аўстрыей (усё заходняе славянство, акром палякоў) — знаходзіліся пад гнётам нямецкай культуры. А усходніе славянскіе народы, беларусы ды украінцы, зусім здавалося счэзлі як асобные народы.

З усей славяншчыны тады національна жылі толькі два усходніе славянскіе народы — Маскоўшчына і Польшча. Маскоўцы стварылі да гэтай пары агромнае і дужое гасударства; Палякі, якраз, ня доўга перад гэтым страцілі сваю гасударственнасць. Хоць у Прусіі ды Аўстрыі Палякоў тады колькі мага анямечывалі. Шлёнзк (Сылезія) ужо колькі вякоў нямеччэны, быў національна. зусім заснуўшым, але палякі мелі гэткую багатую культуру што згінуць не маглі, тым болей, што надта многа духовых рэсурсоў бралі яны с пасярод апалячэннаго, саўсім адарваўшагося ад роднаго пня, панства Беларусі і Правабярэжнай Украйны.

Але ў пачатку XIX сталецьця, побоч з развіцьцем романтызму, пачынае скрозь па Эўропе