Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

еш? Мяне, должнасную асобу, пры споўненні служэбных абязаннасьцей? Ды я ж цябе ў Сібір запякаю, з обчэства вышлю, на дзень ў халодную пасаджу! Да ты ведаеш, хто я? Людзі, будзьця сведкамі!

Стараста штось надумаўся, вылез з-за стала і, хістаючыся, рынуўся да дзьвярэй. Пераступіўшы парог, ён з ўсей сілы грукнуў дзверамі. Доўгае крызо яго каптана папала між ушака і дзвярэй і зашчамілася. Стараста зразу пачуў, што яго нехта трымае.

— Пусьці! — крыкнуў стараста і рвануўся, але крызо моцна было прышчэмлена.

— Пусці, кажу. Адвечаць будзеш за сапраціўленне начальству. Мужчыны пазіралі ў вакно і поўзалі са сьмеху.

— Мікіта! пусці, штоб ты кроўю пусціў, гад печэны!

Старастаў крык далёка нёсся па сялу. На гэты час ішоў з вудамі бацюшка лавіць рыбу. Бацюшка направіўся да старасты. Рвануўшыся са ўсей сілы, стараста адарваў крызо. Ганак быў высокі, і стараста, як клубок, пакаціўся аж пад кузьню.

Убачыўшы бацюшку, стараста, не устаючы з зямлі, з адарваным крызам, зьвярнуйся да яго.

— Бацюшка, будзьця сведкай, забіць мяне хацелі.

Бацюшка паківаў галавою.

— Ох, стараста, стараста!

І пашоў вудзіць рыбу.

Тарас Гушча.