Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Мікіта целяпнуў галавою, хацеў штось сказаць ў абарону старасты, ды нічога ня вышло.

— А што, і Мікіта падцверджае, што ты папіхач.

— Мікіта! праўда гэта? — спытаў стараста Мікіту.

Мікіта нічога не цяміў; яму цяпер было ўсё роўна; а як адно слова сказаць было лягчэй, то ён і сказаў.

— Праўда!

Мужчыны са сьмеху аж за жываты хваталіся.

— Калі Мікіта сказаў „праўда“, то значыць, праўда, бо Мікіта самы разумны ва ўсім обчэстве. Крычаў рагочучы стары Грышка.

Стараста грозна утаропіўся на Мікіту.

— Праўда?

— Праўда!

— Ах, ты гіцаль! І ты мяне лаеш? ты, каторы маю гарэлку піў?!

— Цяпер Мікіта сцяміў, што стараста яго лае. А калі чэлавека лаюць, то чаго цярпець? Што доўга разьбірацца?

— А-а-а ты ня піў маю гарэлку, каб ты смалы напіўся? — прарваўся ў канцы Мікіта: — жабіч ты. Ты думаеш, калі ты стараста, то ты у мяне вялікая цаца? Плеваць я на цябе хачу, начхаць табе на голаву! Хрушч ты рыжы, жабіны начоўкі, падла смердзячая, абармот, п’яніца! Акцызнік ты, во што!

Стараста і вушам сваім ня верыў. Ен пазіраў асалавелымі вачамі і слухаў, як адчытываў яго Мікіта.

— Ты, ты мяне лаеш?! — устаў стараста, згарнуўшы кулакі: — ды ці ведаеш ты, каго ла-