Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Лявон Гмырак.

Беларускае національнае
адраджэньне.

I

XIX век, век пары і электрычэства ды вышэйшаго развіцьця дэмокраціі, каторая праз гэтае сталецьце дабыла сабе болей чым за ўсе быўшые перад ім сталецьця; век гэты быў такжэ і векам національнаго адраджэньня многіх, здавалося ужо саўсім занепаўшых націй. Такіх націй за папярэдніе сталецьця сабралося шмат. Часта бывала, што калі які народ запануе над другім, то с часам гэты апошні пападаў ня толькі у палітычную ды экономічную, але такжэ і у культурную залежнасць ад свайго ўладара. Перш наперш вышэйшые станы перэймалі аттуль мову, культуру, усе звычаі і мала памалу зусім чужымі, а нават ворагімі станавіліся свайму народу. Свайго трымаўся толькі народ, але дзеля таго, што ён сам быў прыгнечэны, ня меў ніякіх правоў чэлавека, — як той казаў „і ў людзі не лічыўся“, то на ўсё прыналежачае такому народу, на яго мову, звычаі, абычаі, паэзію і мудрасць, устанаўліваўся пагляд, як на нешта „грубае“,