Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на-людзкіе, на пытаньня ўсясьветнаго характара, глыбокіе, строгіе, клясычные.

Сярод селян-беларусоў ня менш арыстократоў духа, чым сярод тых людзей, с каторымі жывець пан прафэсар.

Як гэта можэ быць? Толькі інтэлігент па свойму дужа развітаму інтэллекту можэ быць такім?! Мужыку за сахой, касою куды ужо там!..

А я то й скажу, што і сярод селян (беларусоў) многа граматных людзей, як і сярод «інтэлігентаў», але саха ды каса ды блізкасць да таёмнаго жыцьця прыроды і змалку выпрацованы арыстакратычна-духоўны погляд на нехват скарынкі хлеба у селяніна і робюць тое, што літаратура такога простаго народу і будзе мець пры добрых варунках значэньне сусьветнае, так!

Як гэта выходзіць, судзіця людзі Божые, а толькі чым болей я жыву і прыгледаюся да духоўнаго жыцьця беларуса, жыхара баларускіх таёмных пушч, чым болей я пазнаю нахіл яго да здароваго містыцызму, да неразлучных з яго жыцьцём пытаньнёў: «Аткуля ўсё і што яно?» Тым болей я знаёмлюся, як мне здаецца, з душой беларускай, тым з большай пэўнасьцю станаўлюся я на тым, што беларускай літэратуры суджэна сказаць многае-новае ў обласьці духа… Скранулася Беларусь, узварухнуліся яе спрадвечные імшары, і я з вялікай надзеяй жду беларускіх Достоеўскіх, Ўл. Солоўёвых і т. п.

Мне скажуць недаверкі: Ці-ж?.. шпарка палятуцелі: азірніцеся на вашу цяперашнюю «літэратуру»…

Гаварыця! А я скажу: гарджуся я тым, што ўжо маем! Гарджуся, і ёсць чым гордзіцца, гарджуся гордасьцю ня грэшнаю, а тут належнаю…