Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Доўга калела нешчаслівая земля пры дрэнным надворью… А зазьяло сонцэ, цяплынь пусьцілася парай па зямлі, «прайшоў: цёплы дожджык, павеяло прыемнымі пахамі, і ўсё пацягнулося з мяккай зямелькі к сьвету, усё зазелянела, зарунело, закрасавало…

Вочы разбегаюцца… Той расьцець так, гэты жывець так, іншы сьніць так… Добра! І крывое — калі добрае, прыгожа!

Так з нараджэннымі пісьменнікамі нашымі. А схопюць яны сваю беларускую істоту — пачнецца расцьвет нашай літэратуры. Прырода ня любіць скакаць, у яе ўсё ў свой час.

І я жду, па ўсіх прыметах, якіе угледаю у нашым жыцьці, жду у першай жэ палавіні 20-го веку нараджэньня беларуса — ўсесьветнаго пісьменніка.

Эх… Крыўдзілі і крыўдзюць нас гісторыкі літэратуры і палітыкі, калі забываюць ці ня добра цямюць нашу мінуўшчыну і пішуць і думаюць аб нас, як аб нейкім нечым, што яно — «русскае», пры чым мы толькі так баўтаемся пад рукамі, а цэнтр вагі лажыцца на маскоўцоў…

Прыкрая сама па сабе і трагічная для нас абмылка!

Пакіньця! Навука сказала, а мы ўспамінаем вам па-людзку, і што мы — нешта асобна-самабытнае, што псыхіка наша ня хочыць нават і звацца псыхікай маскоўцоў, каторая ёй незразумела.

Гдзе наш бытопісец сярод расейскіх пісьменнікаў з вялікаросаў? Гдзе, наша душа у расейскай літэратуры?

Ждуць людзі беларускаго Гоголя… Не прыйшоў ішчэ. А можэ прыйдзець? Можа…

Але ён ешчэ не прыйшоў, а Беларусь уза-