Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што знаюць беларускую мову, умеюць толькі зламаць: «дык, як…» А потым думаюць, што і па праўдзі мова бацькоў іх такая убогая, і забываюцца, як недаўна хваліліся «вясёлым мужычком», у катораго «аткуля што бярэцца», каторы па беларуску «так і столька нагаварыць… лепш чым другі у тэатры ці ў цырку… Во, прыставіць!»

Эх вы, людзі, людзі!

Другі нябога крычыць: «Гэта слово — полонізм! Полонізм!» Бяру кніжку песень, казак, пасловіц, загадак беларускіх, запісаных на ўсходзі Беларусі, і паказываю тое слова у чысьцейшай беларускай мові старадаўнай беларускай песьні»,

З другога боку: «Як можна? Гэта русіцызм усюдых ужываецца беларусам праваслаўным і заваеваў правы грамадзяніна у мові нашай?!

Што мы у тым вінаваты, што «представітельныя народнасти утилизировали» мядок нашай мовы (Безсоновъ і др.), а цяперашніе сьляпні кусаюць нос полонізмамі ды русіцызмамі:

Што мы ў тым вінаваты, і ці такі ужо нам грэх?..

Адзін прафэсар (славіст) прагаварыўся, што украінская літэтатура ня можэ быць асабліва шырока, абшырна, глубока, як літэратура мейсцовая і літэратура простаго народа. Значыцца і з беларускай літэратурай то-ж самае…

О, якая абмылка!

Ці ня просты украінскі народ даў філёзафа Скавараду і ці не прыходзілося самаму пану прафэсару стрэчаць у простаго старога селяніна-беларуса задумкі і адхадкі на пытаньня агуль-