Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзеншч:. — лятуцець — мечтать), ці добры тэхнічны тэрмін і т. д., каторых ніхай сабе йшчэ і ня ведаюць усе беларусы, дык іх варта увясьці ў нашу літэрат. мову, чымся пазычыць у суседаў. А калі для аднаго якога паняцьця у нас ёсць два ці неколькі слоў, але ў адным кутку беларусі гавораць адно слова, а ў другім другое, то я раіў бы ужываць такое, каторае, можна думаць, вядома большай частцы беларусоў. Так па троху у нас выкуецца аднародная мова, мова літэратурная!.. У нас жэ так многа нарэчый, гутарак, асаблівасьцей фонэтыкі, што калі б часам с усяго гэтаго паднімецца нешта суцэльна-стройвае, то што гэта будзе за хараство, то гэта будзе за багацьце, што гэта будзе за цікавасць, ой! Недарма некалі вялікі Міцкевіч хваліўся цікавейшымі і драгацэннымі скарбамі мовы нашай. Не дарма ж вялікарос Безсоноў, дзівячыся «народности Бѣлорусской», хваліў разам і мову яе. «Языкъ свой наложила она на большую часть другихъ представивельныхъ народностей, съ языкомъ грамоту, съ тѣмъ и другимъ міръ воззрѣній, а сь симъ посредствующимъ проводникомь всѣ прочія самобытно-цивилизующія начала: на дамашнюю бесѣду, на общественную рѣчь, на письмо всѣхъ гражданокихъ и даже отчасти государственныхъ дѣлъ, на первыя училища, на слово и пѣснопѣніе ЦеркКВИ». Далей: «…нѣснею и стихомъ, не широкими й не длинными, а въ тысячъ видовъ, съ изящнымъ и частію шутливымъ характеромъ оглашался весь этотъ видимый и невидимый образъ жизни народной (беларускай)».

І муторна ж так на сэрцы, што многіе «у чорным» сучасные беларусы, пахваліўшыся,