Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Трэба чытаць і беларускую літэратуру дзеля таго ж самаго.

Беларуская ж літэратура маладзенька, як дзяўчынка, і хоць вока бяжыць любавацца прыгожасьцю гэтай дзяўчынкі, але, але… зразумець яе — яна ўсё йшчэ дзяўчынка!..

Ня ўсё поўна адбілося з Беларусі ў беларускай маладзенькай літаратуры: тое трошэчку бачком, тое брыжком, тое краюшком, тое зламаўшыся, скрывіўшыся. Часу, часу! Вот цяпер бы я й клікнуў пісьменных беларусаў пахваліцца у сваіх часопісях, што яны знайшлі, знаходзюць глаунаго істотнаго у нашай літэратуры і куды яна павінна кіравацца. Гэта важна! Асабліва цяпер… Трэба добра агледзіцца каля сябе і шпарчэй, можэ, пойдзем ўперад. А куды ж ісьці ў тварчасьці нашым пісьменнікам.

Шлях мастацкі? Шлях карысны — жыцьцёвы? Пісаць жыцьцё, якое ёсць яно? Паказаць, якім магло б быць? Якім павінна быць?

Ці не мастацкая праўдзівашнасць — найлепшая дарога літэратуры нашай?

І ці не даволі засыпацца рознаколерным конфетті з вершыкоў і дробных малюнкаў…

Ці не пара б нашым пісьменнікам напісаць што даўжэйшае?

Ці не дадуць нам к дзесяцілецьцю «Наш. Нівы» нашы літэратары добры раман?

Хоць бы с сучаснаго жыцьця раман? Аб тым, як трухлеець старое і патроху, у муках, расьцець маладое? А можэ б якую гістарычную повесць, драму?

Я не раблю заказ, а думкамі супакоіваю сябе у жаданьні найпатрэбнейшаго.

Здаецца, праўду кажу?