Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каючы доўжнаго востраго атпору, пасьмеяцца, паблазіць над мовай прыезджаго нясьведамаго селяніна-беларуса.

Калі ня хочыш ты расчаравацца у жыцьці, калі ткі ты ца праўдзі ёсць інтэлігент і жывеш не так. што «наеўся, напіўся і хвосьцік завіўся», — не глушы у сваём дэмократычным беларускім сэрцы беларускіх народных здаровых пачуцьцёў… Дай веры, не расчаруешся. Не бяжы ад народу, а бяжы да народу. Ен цябе разварушыць. А ў падзяку таму, хто даў табе сэнс жыцьця, ты папрацуй шчыра. Ня бойся с пачатку, што выходзіць шыварат-навыварат: ты к народу, ты «сярод маны, сярод насьмешкаў» туліш к грудзям нешта новае і нясеш яго народу, а народ гэты ад цябе у віры глядзіць. А ты не прыпанімай так к сэрцу: усё маець свае прычыны, многае с часам зменіцца, і німа таго дрэннаго, што б ня выйшло на ладнае!..

Дык вот жэ, вы — інтэлігенты: будучына адраджэньня беларусоў залежыць ад селяніна; хаця, праўда, гурток інтэлігентаў ужо глыбока пусьціў у нас карэні, але калі селянін перастане выдзеляць са свае хаты дзяльцоў руху, дык рух будзе марнець.


Жадалося бы мне пагаманіць троху, паразважаць, палетаць думкай і аб літэратуры нашай.

Літэратура? Што гэта ёсць — літэратура? Ці ня ёсць гэта само грамадзянетво на фатаграфіі? і ці ня ёсць літэратура і грамадзянство, як гук і літэра?

Калі хочэцца знаць, як жывець народ і да чаго ён кіруецца, трэба чытаць яго літэратуру.