Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шкоды было ад таго, што там інтэлігенція была бяз грунту, яна ня мела ніводнаго духоўнаго вязьма з народам расейскім і, калі пачынала «хадзіць у народ» ці іншым чпосабам шукаць рады, каб знайсьці тортую палітычную дарогу, дык гэта выходзіла… скажу першым узыйшоўшым на вум словам… выходзіла сьлёзна-жартаўлівая, а то й горш. Беларуская інтэлігенція не павінна рабіць абмылак: трэба ей усімі сіламі хапацца за народ, пакуль яна сама народна, дэмократычна і папаўняецца новымі і новымі дзяцьмі беларускаго дэмоса, каторых ён, дэмос вывёў «у людзі». А каб неадарвацца ад народу, а, наадварот, выкарыстаць усё, што даець самая блізкая еднасць з ім, прыходзіцца, як паказываець жыцьцё, йці яму на сустрэчу, паступаючыся да часу ня так ужо важнымі для слаўнаго канца сваймі палажэньнямі. Гэта ня ёсць езуіцтва, бо хаця тут «цель оправдываетъ средства», аднак гэтые спосабы ужо нікому шкоды ня робюць, Бога ня гневаюць і чорта ня цешуць. Дарога к народу, а к народу трэба падходзіць патроху, умеючы: ;ывеш ты сярод беларусоў каторые гавораць ня ёсць, а «есь!», не дзіві, ужывай і ты гэта «есь», каб не атпужнуць ад сябе нерухомаго беларуса, тымчасам кіруйся, каб сынок гэтага беларуса чытаў добра беларускую кніжку і, пайшоўшы у сьвет, цьвёрда стаяў на тым, што ён маіць чэлавецкае права звацца беларусам, а не паляком, ды не маскоўцам і што ён маіць чэлавецкае права, права ні хавацца са сваёю моваю, хай бы яна была і горшая ад другой мовы, маіць права пагарджаць «абразаплюйнікам», каторых цяпер шмат і сярод палякоў і сярод маскоўцоў, і каторые любюць, не стрэ-