Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

так сабе…» а то атэістамі, бязбожнікамі, ці даюць сабе іншые найменьня.

І усім гэтым людзям, пакуль іх троху расштурхаім і зацікавім да беларускай літэратуры, патрэбна і розная духоўная страва.

Кожнаго беларуса трэба здаволіць кніжкай.

Асабліва ж трэба гадаваць нашых маладзенькіх,

І разумеіцца, народную гушчу.

Па мойму цяпер дужа б ладна было зацікавіць народ беларускай кніжкай праз выбраные народные ж казкі, цікавейшые песьні, прыслоўя, перэказы-прэданьня, легенды, жартлівые народные апаведаньня (бытавые, аб прыгоні і т. д.), анэкдоты і гэтаму падобные, усё тое, што сабрано на Беларусі і запісано і што ходзіць паміж нашаго народу. Калі ўсё гэта добра апрацаваць і выдаць даступна народу, рэзультаты працы будуць дужа важные для нас, сыноў Беларусі.

Адным словам, звертаючы належную ўвагу на народ, на яго жыцьцёвые патрэбы, павінны мы, без аніводнай каму шкоды, улаўляць яго ў чэлавецкіе беларускіе сеці.

Мы ня можэм не лічыцца з жыцьцём, з жыцьцёвымі патрэбамі народу нават і тады, калі гэтые жыцьцёвые патрэбы народные на наш пагляд — хворы, ненармальны і шкодзяць адраджэньню беларусоў. Ня можэм не лічыцца дзеля таго, каб не адарвацца ад карэньня… Калі беларуская інтэлігенція адарвецца у самым пачатку ад свайго народу, яна хоць і не загіне і будзе сяк-так мадзець і расьці, але буйнаго калашэньня яе ня будзе ніколі. Ў справы агульнаго развіцьця грамадзянскаго жыцьця ў Расеі многа