Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аніводнай неўдачы, трэба спытацца у народу, ці хочэ ён чытаць і што ён любіць чытаць?

Атказоў набярэцца хіба столькі, сколькі запытаных будзе.

Калі ж хто скажэ, што чытаць ня хочэ (мажліва!), то трэба перш-на-перш давясьці такому, перэканаць такога, што кніжка — лекарства, ад многіх хваро

Калі ж хто скажыць, што любіць чытаць непатрэбшчыну якую, трэба на яго славах наўчыцца, і размяркаваць, як найлепі пакіраваць гэтаго чытаку да добраго чытаньня.

О, гэта важная справа, карысная справа — такіе пытаньня! Чаму не падаюць сільней голасу тые, што ужо пыталіся, хадзіці?

Што чытаіць народ? Чым карміць яго? Якім спосабам пакіраваць яго да таго, каб нёс ужо ён з рынку не «мілорда глупаго» у мачульным выданьні пана Сыціна, а хоць бы, скажу пакуль што, календар «Нашай Нівы».

А найперш павінны мы даць духоўную страву селянскай хаці і тым, ешчэ невыразным адсколкам работніцкаго стану, якіе цяпер у нас ёсць і усё выдатней выліваюцца.

Апрача дзьвюх карэнёвых, аснаўных мэнтаў нашаго адраджэньня — селян і работнікоў з аднаго боку і сьведамых інтэлігентоў з другога, трэба адзначыць і вялікі шмат ступеняк-прыступак у гэтых гушчах і паміж імі. Раздзелы ж труднеюць ешчэ тым, што беларусы — праваслаўные і катылікі, па крайнай меры на паперах, а колькі іх у жыцьці такіх, што шукаюць свайго Бога, што моляцца Богу невядомаму, што асьцюдзянелі і закамянелі у сучасным, пхаючым да такіх праяў жыцьці і лічуць сябе «от,