Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наш младабеларускі фундамэнт гэта сьведамая інтэлігенція, каторая выйшла з беларускай народнай гушчы і адтуль жа бярэць сокі для свайго жыцьця.

Два дзесяткі гадоў таму назад адзін этнограф пісаў, што у беларусоў ужо німа «тутэйшай беларускай інтэлігенціі»…

Цяпер мы скажэм, што яна ужо, ужо ёсць! Знайшлося семячка, лягло ў добрую зямельку, ўзыйшла і… німа чаго баяцца — з аднаго бярозаваго семячка вырасьце бярозавы лес на колькі вёрст. А калі вырасьце! Калі будзе мець усё тое што патрэбна да жыцьця расьліны: сьвет, цеплату, ваду, паветрэ… І беларуская інтэллігенція будзе расьці раввівацца — калі? Калі будзе браць жыцьцёвые сокі у народнай гушчы.

Значыцца, рух беларускі будзе павялічывацца беларускай інтэлігенціей, а яна будзе і далі багацець духоўна і фізычна, калі народ беларускі і надалі будзе здольны папаўняць яе сваімі дзяцьмі,

Што патрэбна для таго?

Што патрэбна, каб народ наш радзіў сваіх інтэлігентоў, бліжэй кажучы — шчырых младабеларусоў, а не палякоў з «Забранай Літвы» і не Русакоў «с Западнаго Краю?»

Многае патрэбна… Паміж многа іншым — кніжка.

Яна, ўсёмагучая, паддасць імпэту народнай гушчы нашай ў нараджэньні беларусоу.

Трэба пусьціць у народ кніжку.

Працоўнікі беларускаго адрадженьня і пусцілі яе, пусьцілі з рэзультатамі вельмі добрымі і ня вельмі добрымі (як мне здаецца).

А каб у гэткім важным дзелі не здаралося