Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

казаў. А якім-жэ вы творыця жыцьцё? Вы творыця яго такім, якім яно выходзе і якое от, цяпер яно ёсць. Ужо добра натварылі. Не, галубчыкі, як не садзіця калякі у сьпіцы бягучай гісторычнай калясніцы, гэта будзе дарэмная праца, і сьмешнае марнаваньне пігмэямі сілы сваей на барацьбу з нявернымі ім сіламі натуры. Не крычыце: «прыгожые словы» Не клуміце галавы: «Палітычная распуста!» Не прыстаўляйцеся: «Мы гэтаго не цямім!» Ня цешцеся: «Адна справа — адраджэньне чэхаў с пад нямецкаго ярма і другая справа — «мазэпінство» украінцоў, сэпаратызм беларусоў, над каторымі німа ніякаго ярма, бо і яны рускіе і будавалі расейское жыцьцё! Паны! не ашуківайця самі сябе, бо гэта ашуканства найлягчаэйшае і страшнейшае… Праўда, справа нашаго адраджэньня іншая, чым справа хаця бы чэшская. Добра разніцу гэту нам і паказывае жыцьцё, але тое-ж жыцьцё нам гаворыць: «Справа ідзець, ідзець як нешта нормальнае, законнае, жыцьцёвае…» Значыцца, ніхай, каму люба, хаваіць як трус галаву сваю пад паху, ніхай ж брыкаіцца у зад і ў бокі і ўбрыкнець каго, пацешыць сябе, а жыцьцё як ідзець сабе так і будзе йці, бо можэм згаджацца ці ня згаджацца с палажэньнямі тымі ці інымі аб значэньні звычайнаго чэлавека і генія ў ходзі міравых здарэньняў, ніхай адны кажуць, што чэлавек у гэтай справе — недалужная шчапінка ў акеане, а другіе ніхай сабе кажуць: «Чэлавек у гэтай справе, як рулявы на караблі», ніхай гадае кожды так, як яму гаворыць яго розум, а толькі ж лічыціся, паночкі, з жыцьцём, не жмурыціся ад яго зіяньня, ня плюшчыця вочы ад яго сьветла, тады вы самі скажэця, што адна-