Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вам найлепшая рада ў адносінах да таго, што завецё вы «мазепінствам» ды «сэпаратычнасцю», і рада гэта дзьве тысячы гадоў назад сказана лепшым членам сінедрыона: «Пакіньця іх… Калі ж іх дзела дрэннае і богу не прыемнае — яно само, без вас, згініць; а калі не — дык ніякімі сіламі зямнымі не здзержаць вам яго: і не патушыць!» Дык ж тые, што валаклі Апостолоў у Сінедрыон, баяліся, дрыжэлі за сябе, каб новая навука апастольская не пакрышыла у прах іхніх старых жыцьцёвых бажкоў. А вы? А вы чаго ж баіцёся? Мы ж даходзім праўды, толькі праўды, мы шукаем толькі таго, хто па праву належыць да нас і чужога нам ня трэба, ня трэба, ніхай бачыць Найвышні! Дык пакіньця ж прашкаджаць нам, пакіньця мучыць нас, дайця нам нашу мясьцінку пад небам, а вашы скарбы — вашы — нам іх ня трэба, хопіць нам свайго. Калі па вашай старане праўда, на ваш ахвярнік пашлець Бог сьвяты агонь; па нашай — наша ахфяра загарыцца і Богу прыемным дымам пойдзе у нябесы. Дык чаго ж вы, чаго ж вы хочэця быць горшымі за тых, што гналі сьвятых апостолаў? Вам трудна вызірнуць с цёплаго гнезда на тое, што праведна і ясно і за што праз сотні гадоў вас асудзіць і людзі сваею навукаю як і подаўно асудзіць вас Бог. Апаметайцеся! Калі вы людзі, дык бы вы йшчэ радаваліся, што людзей у нас павелічываіцца, што зьяўляіцца нешта нова-самабытнае, зьяўляіцца новая арыгінальная літэратура, што племя, каторым сотні лет кіравалі цямнота і непраўда, аб каторым і сьвет добра ня ведаў, якое яно, што яно пачало па любаму для яго шляху так рупліва варушыцца да лепшай долі, да чэлавечаго жыцьця, да таго,