Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ні адкаго аддзеляцца не рыхтаваўся, я «рассійскі падданы» і беларус… ну чаго вам трэба, які я вам сэпаратыст Запытайцеся вы у народу, зразумелым для яго словам, сэпаратыст ён, ці не? Што ён вам скажыць». — Супакойцеся, дзядзічка, дзякую Богу, хоць вы троху разышліся. А я, ведаіця, — сэпаратыст. Чулі прыказку: «хоць гаршком заві, толькі у печ не садзі»

Так і мяне, заві якім сабе хочыш сэпаратыстам, а не бунтуй адно быць мне самім сабою і жыць па беларуску. Тые, каторые завуць мяне сэпаратыстам, добра ня ведаюць, у чым мой сэпаратызм…

Якіе мы сэпаратысты?

....................

Аўтономія… Слова нявузенькае, шырокае слова. Самаўпраўленьня… І туды яго можна пакіраваць і туды. І вялікі сэпаратызм. і малы сэпаратызм, і ёсць ён, і німа яго. Мне здаецца, што тые людзі добра, хоць і па свайму, разумеюць і аўтономію ў сэпаратызм, калі гаворуць: «дайця нам жыць па свайму, і мы, і усе «інародцы» расейскіе дадуць новую сілу, новую моц і асабістую здольнасць да вялікаго жыцьця Расеі. Бо цяпер, плюшчы сабе вочы, хто ня хочэш пазіраць, а каму ня відна, што старые абмылкі дужа вялікі і на іх цяпер ня можна будаваць здаровае жыцьцё вялікай імпэрыі.

Ніхай сабе новые ідэі раўнапраўя усіх націй абмылкавы і ня удзержацца ў жыцьці… Гм… А толькі-ж зірніця, паночкі, каля сябе, уцямця ўсё тое, што даў нам 19-ты век у адраджэньні заціснутых націй, паглядзіця, што прынёс 20! Трэба-ж лічыцца з жыцьцём! Вы скажэця: «Мы самі творым жыцьцё!» Ніхай сабо і так, як той